Беларуская Служба

Пуцін не пераканаў еўрапейцаў да свайго бачання Другой сусветнай вайны

22.01.2020 09:46
97 прац. брытанцаў, 88 адсоткаў французаў і 85 адсоткаў немцаў ды столькі італьянцаў лічаць Польшчу ахвярай Другой сусветнай вайны.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/thodonal88

Гэта вынікі вынікі агульнаеўрапейскага даследавання, каардынаванага даследчым агенцтвам United Surveys.

Агенцтва даследавала, як успрымаюцца Польшча і палякі ў кантэксце Другой сусветнай вайны ў найбольш важных краінах Еўрапейскага Саюза: Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Італіі, а таксама ў Польшчы.

На пытанне, ці ў верасні 1939 г. Германія і СССР напалі на Польшчу, 68 працэнтаў апытаных жыхароў Італіі адказалі станоўча, таксама 67% грамадзян Францыі і Германіі, 79% брытанцаў і 92% палякаў.

Апытанне паказвае, што са сцвярджэннем, што палякі рызыкавалі ўласным жыццём, каб выратаваць яўрэяў ад Галакосту пагаджаюцца амаль усе жыхары Польшчы (98%), а таксама 90% у Вялікабрытаніі, 73% нямецкіх рэспандэнтаў, у Францыі 70% і ў Італіі – 63%.

У кантэксце гэтых гістарычных фактаў 80 працэнтаў рэспандэнтаў з Вялікабрытаніі лічаць, што Савецкі Саюз, змагаючыся супраць Германіі, заваяваў Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Падобным чынам мяркуюць 77% французаў і немцаў ды 75 працэнтаў італьянскіх жыхароў. У Польшчы працэнт станоўчых адказаў склаў 87 адсоткаў.

Апытанне праводзілася ў другой палове студзеня.

яс