Беларуская Служба

У самалётах American Airlines у Wi-Fi - пароль "Poland2020"

22.01.2020 11:40
Магчыма, некаторыя пасажыры American Airlines пасля ўводу цяперашняга пароля ў сетку Wi-Fi захочуць наведаць Польшчу.
C American Airlines
Cамалёт American Airlines pixabay.com/eskeez

Амерыканская авіякампанія American Airlines перыядычна мяняе пароль на сетку Wi-Fi, даступную пасажырам. Партал wPolityce.pl даведаўся, што цяпер дзейнічае пароль: "Poland2020".

Магчыма, некаторыя пасажыры American Airlines пасля ўводу цяперашняга пароля ў сетку Wi-Fi, захочуць праверыць розную інфармацыю пра Польшчу, і, магчыма, яны вырашыць наведаць польскую дзяржаву.

яс