Беларуская Служба

Спецыяльная аперацыя Пуціна

23.01.2020 13:11
Штодзёнка «Rzeczpospolita» піша пра візіт расійскага лідара ў Ерусалім на гадавіну вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенаў.
Аўдыё

Расійскае кіраўніцтва пачало рэалізацыю спецаперацыі скіраванай супраць Польшчы яшчэ ў снежні. Крэмль вуснамі Пуціна пачаў антыпольскую кампанію на цэлы свет. Кульмінацыяй гэтай аперацыі павінен стаць выступ Пуціна ў Ерусаліме, піша выданне.

Сэнс кампаніі – ачарніць Польшчу ў вачах міжнароднай супольнасці, прыпісваючы Польшчы суадказнасць за пачатак ІІ Сусветнай вайны ды навязваючы ролю памагатага Гітлера ў вынішчэнні габрэяў.

Гэта тыповыя гібрыдныя дзеянні расійскіх уладаў, якія цяпер да свайго інструментарыя ціску на іншыя краіны, які складаўся з газу, нафты, зялёных чалавечкаў, дадалі яшчэ архівы. Гэта інавацыя родам з унутранай палітыкі Расеі, піша газета.

Гістарычныя маніпуляцыі, перапісванне гісторыі – былі раней сродкам для ўладаў, каб гарантаваць сабе легітымнасць у вачах расейскага насельніцтва. Цяпер Масква спрабуе гэты хітрык у адносінах са знешнім светам.

Прычыны атакі на Польшчу з боку Крамля, газета бачыць у тым, што цяперашняя Польшча стала галоўнай перашкодай у рэалізацыі расійскіх стратэгічных мэтаў у Еўропе. Гістарычная палітыка польскага ўраду разбурае расейскую хлусню пра пачаткі ІІ Сусветнай вайны, асвятляючы значэнне пакта Молатава-Рыбэнтропа, паказваючы Сталіна хаўруснікам Гітлера.

У сваю чаргу рэжым Пуцін зрабіў сталінізм сваім ідэалагічным падмуркам. Для Крамля хаўрус Сталіна з Гітлерам азначае аслабленне моцы расійскай дзяржавы, піша выданне.

юл