Беларуская Служба

У Турэччыне адбыўся моцны землятрус, ёсць ахвяры

25.01.2020 12:27
Пасля асноўнага штуршку, які адчуваўся нават у Сірыі, Грузіі, Арменіі і Ліване, адбылося больш за 270 слабейшых штуршкоў, з якіх 12 дасягалі 4 балаў, паводле Рыхтэра.
Аўдыё

Эпіцэнтр землятрусу, магутнасцю 6,8 балаў паводле Рыхтэра, знаходзіўся на ўсходзе краіны, у правінцыі Элязыг. У выніку землятрусу ўжо загінула 22 чалавекі, больш за 1030 атрымалі раненні.

Міністр аховы здароўя Турэччыны Фахрэцін Коджа паведаміў, што ў правінцыі Элязыг у выніку землятрусу загінула 18 чалавек, а суседняй вобласці Малат’я чатыры чалавекі. Цяперака працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя.

Пасля асноўнага штуршку, які адчуваўсмя нават у Сірыі, Грузіі, Арменіі і Ліване, адбылося больш за 270 слабейшых штуршкоў, з якіх 12 дасягалі 4 балаў, паводле Рыхтэра.

Прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган запэўніў, што ажыццяўляюцца ўсе неабходныя захады з мэтай, каб дапамагчы людзям, які пацярпелі ад землятрусу.

У мясцовасцях, размешчаных недалёка да эпіцэнтру, абрынуліся будынкі. Бедства адбылася ў адной з самых маланаселенай вобласцяў Турэччыны, таму ацэнка маштабу шкоды можа заняць працяглы час.

PAP/эж