Беларуская Служба

Расійскія дыпламаты ў Балгарыі падазраюцца ў шпіянажы

25.01.2020 13:20
Гаворка ідзе аб неназваным першым сакратары консульскага аддзелу амбасады Расіі ў Сафіі ды аб супрацоўніку гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў Балгарыі. 
Ілюстрацыйны здымакshutterstock

Пракуратура Балгарыі распачала дасудовую справу ў дачыненні да двух расійскіх дыпламатаў, западозраных у шпіянажы. Пра гэта паведамляе Балгарская служба Радыё Свабода.

Гаворка ідзе аб неназваным першым сакратары консульскага аддзелу амбасады Расіі ў Сафіі ды аб супрацоўніку гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў Балгарыі. Паводле балгарскай пракуратуры, першы, збіраў інфармацыю аб механізмах выбарчага працэсу ў краіне з 2017 года, а другі – таемную інфармацыю аб энергетычным сектары краіны.

З якой спецслужбай маглі супрацоўнічаць расійцы – не паведамляецца. Абодва расіяніна валодаюць дыпламатычным імунітэтам, таму крымінальныя справы супраць іх былі прыпыненыя. Генеральны пракурор Балгарыі паведаміў аб сітуацыі міністру замежных спраў.

Напрыканцы кастрычніка 2019 года балгарская пракуратура абвінаваціла ў шпіянажы першага сакратара расійскай амбасады. Сафія запатрабавала ад Расіійскай Федэрацыі адклікаць дыпламата і адмовіла ва ўездзе расійскаму вайсковаму аташэ.

паводле golos-ameriki/эж