Беларуская Служба

Абʼяднаная Еўропа рыхтуе бюджэт на бліжэйшыя 7 год

17.02.2020 12:34
Гэтае пытанне стала галоўнай тэмай сустрэчы міністраў еўрапейскіх спраў у Бруселі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ARIS OIKONOMOU / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Бюджэт Еўрапейскага Звязу на гады 2021-2027 надалей застаецца адкрытай справай. Сёння ў Бруселі міністры еўрапейскіх спраў 27 краін чальцоў абмяркоўвалі новы праект бюджэту. Яны падводзілі вынікі праца перад надзвычайным самітам лідараў краін ЕЗ, які запланаваны на чацвер.

Новы праект бюджэту прадставіў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль. Дакумент прадугледжвае, што бюджэт ЕЗ складзе 1,095 більёна еўра, што раўняецца 1,074% валавога даходу Еўразвязу. Больш падрабязна з Бруселю перадае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.

- Прапанова старшыні Рады прадугледжвае яшчэ большыя скарачэнні выдаткаў, чым прапанавала Еўракамісія ў маі 2018-га года. Навіной у дадзеным праекце ёсць прапанова перасунуць 6 мільярдаў еўра ад багацейшых еўрапейскіх рэгіёнаў да бяднейшых. Афіцыйна не вядома, колькі з гэтых грошай трапяць у Польшчу. Неафіцыйна гаворыцца пра мільярд еўра. Таксама дадзены праект прадугледжвае выплату еўрапейскіх сродкаў толькі для тых дзяржаў, якія не парушаюць прававы парадак. Таксама прапануецца зацверджанне праекту кваліфікаванай большасцю галасоў. Польскі прадстаўнік заявіў, што новай прапанове далёка да кампраміс. Праект бюджэту патрабуе паправак.

У чацвер пытанне бюджэту будзе абмяркоўвацца падчас саміту лідараў краін ЕЗ.

ПР/юл