Беларуская Служба

Расія правакуе напружанасць у акупаваных раёнах Грузіі

19.02.2020 14:46
Масква ігнаруе заклікі спыніць правакацыі і спрыяе пераследу грузінаў, якія пражываюць у зоне канфлікту.
Protest przeciwko rosyjskiej okupacji w Gruzji
Protest przeciwko rosyjskiej okupacji w GruzjiPAP/ZURAB KURTSIKIDZE

Масква правакуе напружанасць паблізу межаў з сепаратысцкімі рэгіёнамі: Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, – заявіў у гутарцы з Польскім радыё спецыяльны прадстаўнік прэм’ера Грузіі па кантактах з Расіяй Зураб Абашыдзэ. Дыпламат падкрэсліў, што Масква ігнаруе заклікі спыніць правакацыі і спрыяе пераследу грузінаў, якія пражываюць у зоне канфлікту.

Паводле Зураба Абашыдзэ, у апошнія тыдні сітуацыя абвастрылася ў раёнах, якія мяжуюць з сепаратысцкай Паўднёвай Асеціяй. Дыпламат звярнуў увагу на дзеянні сепаратыстаў, накіраваныя супраць мясцовага насельніцтва:

- Там пастаянна праводзяцца вайсковыя манеўры, арыштоўваюцца людзі за нібыта парушэнне так званай мяжы, парушаюцца правы грузінскага насельніцтва, і ўсё гэта адбываецца ўсяго ў 20-30 кіламетрах ад Тбілісі.

Спецыяльны прадстаўнік прэм’ера Грузіі па кантактах з Расіяй Зураб Абашыдзэ таксама нагадаў, што Масква, парушаючы пагадненне аб спыненні агню, ставіць на часовай акупацыйнай лініі засекі і бетонныя загароджванні.

IAR/эж