Беларуская Служба

У Нямеччыне суд дазволіў паслугі па здзяйсненні суіцыду

26.02.2020 15:20
Супраць судовага рашэння пратэстуе нямецкі епіскапат і Рада евангельскіх цэркваў. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Shutterstock/sfam_photo

Канстытуцыйны суд Германіі ў Карлсруэ адмяніў закон, які забараняе камерцыйную дзейнасць у сферы кансультавання і дапамогі людзям, якія жадаюць здзейсніць самагубства. Дзве найбуйнейшыя цэрквы Германіі (каталіцкая і евангельская) рэзка крытыкуюць рашэнне суду.

Канстытуцыйны суд сцвердзіў, што закон за 2015 год пярэчыць канстытуцыі. Старшыня суду сказаў, што існуе права на самастойнае рашэння аб сваёй смерці а таксама свабода рашэння аб здзяйсненні суіцыду і скарыстання дапамогіай іншых асоб.

Супраць судовага рашэння пратэстуе нямецкі епіскапат і Рада евангельскіх цэркваў. У супольнай заяве ўлады цэркваў напісалі, што рашэнне суду «падрывае прынцыпы нашай культуры, у якой асноўнай каштоўнасцю з’яўляецца абарона жыцця».

Царкоўныя ерархі папярэджваюць, што ў Нямеччыне паслугі дапамогі ў здзяйсненні суіцыду стануць нормай.

«Мы баімся, што дазвол на паслугі дапамогі ў здзяйсненні самагубства можа няўлоўна аказваць ціск на пажылых людзей і хворых», – заявілі старшыня нямецкага епіскапату кардынал Рэйнхард Маркс і старшыня Савета евангельскіх цэркваў Генрых Бедфорд-Стром.

Нямецкія СМІ адзначаюць, што гэта беспрэцэдэнтны прысуд, які шырока адкрывае дзверы для легалізацыі любой формы эўтаназіі ў Германіі.

яс