Беларуская Служба

Колькасць заявак на прытулак у ЕЗ павялічылася

27.02.2020 11:56
Упершыню з 2015 года, калі Супольнасць змагалася з міграцыйным крызісам. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA

Паводле звестак Еўрапейскага бюро па пытаннях палітычнага прытулку, у мінулым годзе было пададзена больш за 700 000 заявак. Гэта на 13 працэнтаў больш у параўнанні з сітуацыяй два гады таму, але ўдвая менш, чым у 2015 годзе. Больш падрабязна з Бруселю перадае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.

- Пяць год таму было пададзена мільён 400 тысяч заяў на прытулак у ЕЗ, у асноўным з Блізкага Усходу ды Афрыкі. Тады Еўрапейскі Звяз пачаў працы над рэформай эміграцыйнай сістэмы. Па сённяшні дзень яна не праведзена, але сітуацыя з 2015-га года не паўтарылася. Колькасць заяў змалела. Цяпер рост заявак звязаны з прыбыццём у Еўропу людзей з Паўднёвай Амерыкі, у першую чаргу з Венесуэлы, дзе пануе палітычны ды эканамічны крызіс. Летась 45 тысяч венесуэльцаў падало заяўкі на прытулак. Гэта ў два разы больш чым у 2018 годзе.

Сёлета можа абвастрыцца міграцыйны крызіс. Гэта звязана з ростам напружанасці ў Сірыі, у правінцыі Ідліб.

ПР/юл