Беларуская Служба

У Кіеве выйшла кніга пра польскую салідарнасць з украінскім Майданам

28.02.2020 12:10
«Польская салідарнасць з Майданам з украінскага пункту гледжання была найбольш эфектыўнай і самай вялікай».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Падтрымка палякамі Майданскай рэвалюцыі стала тэмай кнігі «Польская салідарнасць з Майданам», якая выйшла ва Украіне. Гэта між іншым успаміны палякаў, якія падтрымлівалі ўкраінскую рэвалюцыю годнасці.

Як зазначае адзін з рэдактараў кнігі – Леанід Фіндберг, палякі, як ніводзін іншы народ, далучыліся да дапамогі ўкраінскай рэвалюцыі годнасці шэсць гадоў таму. Як ён падкрэслівае – польская салідарнасць з Майданам з украінскага пункту гледжання была найбольш эфектыўнай і самай вялікай. На яго думку, гэта адбылося па зразумелых прычынах, таму што і палякі, і ўкраінцы прытрымліваюцца лозунга «За нашу і вашу свабоду».

Леанід Фіндберг дадае, што асноўная частка тэкстаў, якія змяшчаюцца ў кнізе, – гэта запісы ўспамінаў людзей, якія арганізавалі дапамогу на Майдан у Польшчы – у тым ліку лекараў, валанцёраў, тых, хто збіраў грошы і вопратку, тых, хто перавозіў медыцынскую і іншую дапамогу праз мяжу.

Антыўрадавыя акцыі пратэсту на Майдане пачаліся ў канцы восені 2013 года з-за няздольнасці каманды прэзідэнта Віктара Януковіча падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам.

Пратэсты ў цэнтры ўкраінскай сталіцы доўжыліся да канца лютага 2014 года і прымусілі тагачасныя ўлады ўцячы ў Расію. Яны скончыліся крывавым разгонам, больш за 80 дэманстрантаў былі забітыя службамі правапарадку.

ІАР ПР/нг