Беларуская Служба

Сталым жыхарам Масквы загадалі самаізалявацца

23.03.2020 13:38
Афіцыйны лік інфіцыраваных каранавірусам у Расіі ўжо перакрочыў адзнаку ў чатыры сотні.
Przechodnie w maseczkach ochronnych na Placu Czerwonym w Moskwie. Zdjęcie ilustracyjne
Przechodnie w maseczkach ochronnych na Placu Czerwonym w Moskwie. Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/NickolayV

Мэр Масквы Сяргей Сабянін звярнуўся да сталых і хранічна хворых з заклікам самаізалявацца.

Маскоўскі граданачальнік рэкамендаваў усім асобам, якія належаць да групы падвышанай рызыкі захварэць каранаіврусам па магчымасці выехаць на лецішча:

- Абмяжуйце кантакт з іншымі людзьмі, не выходзьце без асаблівай патрэбы з хаты, а калі ёсць магчымасць, то едзьце на дачу!

Сяргей Сабянін звярнуў увагу на тое, што частка людзей грэбуе такога роду парадамі, таму абвясціў з 26 сакавіка па 14 красавіка абавязацельства заставацца ў дамах, якое распаўсюджваецца на ўсіх людзей старэйшых за 65 гадоў і хранічна хворых.

Мэр Масквы рэкамендаваў камунальным прадпрыемствам і тэлефонным аператарам не прыпыняць свае паслугі, асабліва паслугі сувязі. У горадзе таксама былі запушчаны спецыяльныя гарачыя лініі для людзей, якія хочуць, каб ім дастаўлялі ежу або лекі дадому.

Афіцыйны лік інфіцыраваных каранавірусам у Расіі ўжо перакрочыў адзнаку ў чатыры сотні.

IAR/эж