Беларуская Служба

ЗША далучыліся да заклікаў перанесці Алімпіяду

24.03.2020 08:38
Алімпійскі і Паралімпійскі камітэт ЗША заявіў, што ён прыслухаўся да меркавання спартоўцаў і ўзяў больш выразным курс на адтэрміноўку Гульняў.
Organizacja igrzysk w Tokio stoi pod znakiem zapytania
Organizacja igrzysk w Tokio stoi pod znakiem zapytaniaPAP/EPA/KIMIMASA MAYAMA


Арганізатары Алімпійскіх гульняў у ЗША далучыліся да заклікаў перанесці летнія Алімпійскія Гульні 2020 года ў Токіа з-за пандэміі каранавіруса.

Адзін з былых членаў Міжнароднага алімпійскага камітэта Дзік Паўнд лічыць, што МАК у бліжэйшы час вырашыць адкласці спаборніцтвы, хутчэй за ўсё, на год.

Такія буйныя спартыўныя дзяржавы, як Аўстралія і Канада, у панядзелак адмовіліся ад удзелу ў спаборніцтве. На гэтым фоне арганізатары сутыкнуліся з нарастаючымі патрабаваннямі перанесці гульні - упершыню за іх 124-гадовую сучасную гісторыю.

Алімпійскі і Паралімпійскі камітэт ЗША заявіў, што ён прыслухаўся да меркавання спартоўцаў і ўзяў больш выразным курс на адтэрміноўку Гульняў.

Японія і МАК заявілі, што варыянт поўнай адмены Алімпіяды не разглядаецца.

Але абранне новых дат можа быць складанай задачай, бо каляндар спаборніцтваў на лета 2021 года ўжо ўкладзены, а на 2022 запланаваны Чэмпіянат свету па футболе і зімовыя Алімпійскія Гульні ў Пекіне.

Урад Японіі вядзе перамовы з МАК аб тым, каб перанесці Алімпіяду не даўжэй чым на год, паведаміла ў аўторак газета «Санкэй сімбун». Выданне дадало, што праведзенае сацапытанне паказала, што каля 70% японцаў лічаць мэтазгодным перанос Алімпіяды.

паводле golos-ameriki/эж