Беларуская Служба

Немцы адабраюць абмежаванні, выкліканыя барацьбой з каранавірусам

24.03.2020 15:13
Абмежаванні, якія павінны спыніць распаўсюджванне каранавіруса адабраюць 95% апытаных.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/JEAN-CHRISTOPHE BOTT

Немцы станоўча ставяцца да абмежаванняў, уведзеных у сувязі з каранавірусам, так вынікае з сацыялагічных апытанняў. Эпідэмія турбуе больш за палову жыхароў Нямеччыны. Абмежаванні, якія павінны спыніць распаўсюджванне каранавіруса адабраюць 95% апытаных.

55% немцаў занепакоеныя эпідэміяй, але 75% жыхароў краіны лічаць, што нямецкая сістэма аховы здароўя справіцца з пандэміяй. Аднак апытаныя, асабліва маладыя людзі, асцерагаюцца, што крызіс негатыўна адаб'ецца на ўзроўні іх жыцця. Кожны чацвёрты немец працаздольнага ўзросту баіцца за сваю будучыню.

У Нямеччыне на сённяшні дзень зарэгістравана каля 30 тысяч выпадкаў захворвання каранавірусам, у выніку гэтай хваробы памерла 130 чалавек.

IAR/эж