Беларуская Служба

Імаверна каранавірус выяўлены ў супрацоўнікаў адміністрацыі Уладзіміра Пуціна

27.03.2020 11:36
Агульная колькасць хворых у Расіі – больш за 1000 чалавек, каранавірус прысутнічае ў 58 рэгіёнах краіны.
Аўдыё

Дзве блізкіх да Крамля крыніцы распавялі, што ў адміністрацыі прэзідэнта РФ пасля першаснага тэставання выявілі чыноўнікаў з падазрэннем на каранавірус: «Гаворка ідзе як мінімум пра адзін выпадак. Па словах другой крыніцы, кітайскі патаген знойдзены ў дзвюх асоб».

Па дадзенай крыніцы, яшчэ адзін выпадак выявілі ва Упраўленні справамі прэзідэнта РФ. У той жа час, прэсавы сакратара Упраўлення Алена Крылова заявіла, што ёй пра гэта нічога не вядома. У сваю чаргу прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў не адказаў на пытанне журналістаў аб выпадках заражэння каранавірусам у адміністрацыі прэзідэнта.

Агульная колькасць хворых у Расіі – больш за 1030 чалавек. Каранавірус прысутнічае ў 58 рэгіёнах краіны.

Нагадае, надоечы Уладзімір Пуцін абвясціў аб пераносе так званага «народнага галасавання» па папраўках у Канстытуцыю і адмяніў працоўны тыдзень. З 28 сакавіка па 5 красавіка па ўсёй краіне не будуць працаваць кавярні і бары.

паводле pravda.com.ua/эж