Беларуская Служба

У Вугоршчыне забараняецца пакідаць жытло

27.03.2020 12:00
Віктар Орбан падкрэсліў, што існуючыя абмежаванні, былі эфектыўнымі, паколькі прамыя сацыяльныя кантакты вугорцаў знізіліся да 10% у параўнанні з тым, што было напярэдадні пандэміі.
Budapeszt
BudapesztShutterstock/ZGPhotography

Пачынаючы з 28 сакавіка вугорскі ўрад уводзіць абмежаванні на выхад з дому ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць на працягу двух тыдняў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан па «Радыё Кошут».

Орбан казаў пра тое, што мэтай цяперашніх захадаў зʼяўляецца запаволенне эпідэміі і захаванне працаздольнасці сістэмы аховы здароўя:

- Мы ўводзім абмежаванні на выхад з дамоў па ўсёй тэрыторыі Вугоршчыны з 28 сакавіка па 11 красавіка. На працягу двух тыдняў мы зможам пакідаць нашае жытло толькі дзеля задавальнення асноўных патрэбаў, а таксама ідучы на працу.

З 9 да 12 гадзінаў у вугорскіх прадуктовых крамах, аптэках і на кірмашах могуць знаходзіцца толькі людзі старэйшыя за 65 гадоў. Невыкананне новаўвядзенняў будзе расцэньвацца як правапарушэнне. Віктар Орбан падкрэсліў, што існуючыя абмежаванні, былі эфектыўнымі, паколькі прамыя сацыяльныя кантакты вугорцаў знізіліся да 10% у параўнанні з тым, што было напярэдадні пандэміі.

Станам на 27 сакавіка ў Вугоршчыне зарэгістравана больш за 300 выпадкаў каранавіруса. 10 чалавек загінулі, больш за 30 прызнаныя вылечанымі.

IAR/эж