Беларуская Служба

НАТА павялічылася на адну краіну

30.03.2020 10:25
У Бруселі сёння пройдзе афіцыйная цырымонія прыняцця Паўночнай Македоніі ў лік краін-чальцоў НАТА.
     ,   NATO
Будынак Міністэрства замежных спраў Паўночнай Македоніі, асветлены колерам NATO PAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

Сцяг гэтай краіны будзе падняты на мачту перад галоўная сядзібай Альянсу.

Паўночная Македонія з’яўляецца 30 чалецкай краінай у НАТА. Некалькі дзён таму дакумент далучэння быў складзены ў Дзярждэпартаменце ЗША. Перад гэтым чалецкія краіны ратыфікавалі дамову.

Прыняццё Паўночная Македонія ў НАТА стала магчымым, бо ўлады ў Скап’е і Афінах вырашылі спрэчку аб назве, якая працягвалася амаль 30 гадоў.

Грэцыя лічыла, што старажытная Македонія – гэта частка яе культурніцкай спадчыны. Пасля змены назвы былой югаслаўскай рэспублікі з Македоніі на Паўночную Македонію, Грэцыя перастала блакаваць далучэнне гэтай краіны да альянсу.

Для НАТА пашырэнне – гэта падтрыманне стратэгіі будовы стабільнасці і бяспекі на Заходніх Балканах. Супраць выступае Расія, паколькі гэта абмяжуе яе ўплывы ў гэтым рэгіёне.

ав