Беларуская Служба

СМІ: Расія разгортвае сістэму «Смерч» ў Калінінградзе

30.03.2020 15:49
Сістэмы «Смерч» здольныя «дакладна вызначаць пазіцыі ракет сярэдняй далёкасці, а таксама абʼектаў абароны праціўніка».
МаскваPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Брыгада абароны Балтыйскага флоту ў Калінінградскай вобласці ў канцы 2019 года атрымала ракетныя артылерыйскія сістэмы з Смерч-СРС, і цяпер салдаты асвойваюць гэтую тэхніку. Пра гэта паведаміла ў панядзелак расійскае выданне «Известия».

Па дадзеных выдання, размяшчэнне гэтых сістэм у Калінінградскай вобласці з'яўляецца «сіметрычным адказам на ўзмацненне сіл НАТА ў Прыбалтыцы і Усходняй Еўропе».

Сістэмы «Смерч» здольныя «дакладна вызначаць пазіцыі ракет сярэдняй далёкасці, а таксама абʼектаў абароны праціўніка». На думку экспертаў, зенітная абарона НАТА не ў стане іх перахапіць, – паведамляюць «Вести».

У каментары газеце расійскі палкоўнік Уладзімір Анохін запэўніў, што ўсе сістэмы ўзбраення, якія ўваходзяць у радыус сістэмы, і якія будуць разгорнутыя супраць Расіі ў суседніх краінах, зараз могуць быць хутка знішчаны. «Проціракетная абарона ЗША ў Польшчы апынецца бескарыснай», – заявіў суразмоўца.

ав