Беларуская Служба

Плывучы шпіталь ВМС ЗША прыбыў у Нью-Ёрк

31.03.2020 10:29
У Нью-Ёрку зафіксавана больш за 36000 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам.
    Comfort
Плывучы шпіталь ВМС ЗША Comfort https://www.defense.gov/

Плывучы шпіталь Comfort ВМС ЗША ў панядзелак раніцай прыбыў у нью-ёркскую гавань, прынёсшы надзею і палёгку 8,6 мільёнам жыхароў гораду, які стаў эпіцэнтрам пандэміі каранавіруса ў Злучаных Штатах.

Плывучы шпіталь налічвае 1000 бальнічных ложкаў і 12 аперацыйных заляў. Медперсанал будзе займацца пацыентамі, якія хварэюць каранавірусам, каб зняць частку нагрузкі з гарадскіх лякарняў, засяроджаных на барацьбе з пандэміяй.

«Прысутнасць Узброеных Сіл ЗША тут выклікае пачуццё, што ўсё будзе добра – сказаў журналістам мэр Нью-Ёрку Біл дэ Блазіа. – Гэты карабель робіць вельмі моцнае ўражанне. Ён стаіць у нашай гавані, як маяк надзеі».

Карабель прыбыў з Норфалка, штат Вірджынія, дзе ён прайшоў тэхнічнае абслугоўванне перад адпраўкай у Нью-Ёрк. Гавань прыйшлося паглыбіць, каб плывучы шпіталь Comfort змог прышвартавацца. Паводле ўладаў, чакаецца, што шпіталь на вадзе пачне прымаць пацыентаў ужо ў аўторак.

У Нью-Ёрку зафіксавана больш за 36000 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам. Па стане на панядзелак, ад COVID-19 памерлі 790 жыхароў гораду, агулам у ЗША ў выніку ўскладненняў, выкліканых каранвірусам, памерлі больш за 3 тысячы чалавек.

паводле golos-ameriki/эж