Беларуская Служба

Адказам НАТА на прапаганду і дэзінфармацыю з боку Расіі будзе празрыстасць і агучванне фактаў

02.04.2020 14:02
«НАТА адкажа празрыстасцю, праўдай і абаронай правоў адкрытых грамадстваў і свабодных СМІ, асабліва ў часы, якія наступілі цяпер».
Енс СтолтэнбергPAP/EPA/NATO / HANDOUT

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў генсек НАТА Енс Столтэнберг. Кіраўніка НАТА пыталіся пра расійскую дэзінфармацыю не толькі ў кантэксе каранавірусу, але таксама ў сувязі з далучэннем да альянсу Паўночнай Македоніі.

-Мы бачым прыклады дэзінфармацыі і прапаганды. Найлепшым адказам альянсу будзе агучванне дакладнай інфармацыі аб тым, што мы робім. НАТА адкажа празрыстасцю, праўдай і абаронай правоў адкрытых грамадстваў і свабодных СМІ, асабліва ў часы, якія наступілі цяпер.

Енс Стольтэнберг таксама падкрэсліваў еднасць НАТА і гаварыў пра шырокую падтрымку сярод грамадзян, што выявіла нядаўняе даследаванне ў чалецкіх краінах. З апытання вынікае, што 81% апытаных выказваецца за моцны абаронны саюз Еўропы і ЗША, а 76% лічаць, што ў выпадку атакі на іх краіну, іншыя павінны прыйсці з дапамогай.

ав