Беларуская Служба

Расія адмяніла ўсе міжнародныя авіяспалучэнні

04.04.2020 14:22
Расія таксама не прымае самалётаў замежных краін, у тым ліку спецрэйсаў, якімі замежныя грамадзяне маглі б быць эвакуяваныя з РФ.
Boeing 737 w barwach linii Aeroflot
Boeing 737 w barwach linii AeroflotGerard van der Schaaf /CC BY 2.0/ Wikimedia Commons

Расія адмяніла ўсе міжнародныя авіяспалучэнні ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса. Акрамя таго, расійскія авіякампаніі адмянілі частку ўнутраных рэйсаў.

Расійскія самалёты таксама не паляцяць па расіян, якія засталіся за мяжой, напрыклад, турыстаў. Узамен урад у Маскве выдзеліў 500 млн рублёў (каля 6 млн еўра) на фінансавую падтрымку сваіх грамадзян, якія не могуць вярнуцца на радзіму.

Расія таксама не прымае самалётаў замежных краін, у тым ліку спецрэйсаў, якімі замежныя грамадзяне маглі б быць эвакуяваныя з РФ.

У многіх рэгіёнах уведзенае абмежаванне ў перамяшчэнні людзей. Чачня, Краснадарскі край і Чалябінская вобласць цалкам закрылі ўезд і выезд са сваёй тэрыторыі.

вс