Беларуская Служба

Польшча - пад прапагандысцкім абстрэлам Крамля

07.04.2020 14:37
Расія выкарыстоўвае крызіс для вядзення інфармацыйнай вайны «з мэтай падзяліць Еўропу».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aleksandr Rostemberskii

Найбуйнейшы нямецкі таблоід Bild звяртае ўвагу на тое, як цяпер Расія выкарыстоўвае пандэмію каранавіруса, каб праводзіць «падступную гульню» супраць Польшчы.

Выданне сцвярджае, што Масква выкарыстоўвае пандэмію ў дэзынфармацыйнай кампаніі супраць Польшчы.

У такіх дзеяннях абвінавачвае Крэмль таксама польскі ўрад. Расія выкарыстоўвае крызіс для «вядзення інфармацыйнай вайны «з мэтай падзяліць Еўропу», – паведамляе польскі штотыднёвік DoRzeczy спасылаючыся на нямецкі Bild.

Аб'ектам нападаў «добра спрацаванай расійскай прапагандысцкай машыны» зʼяўляецца перш за ўсё Польшча. Аўтар справаздачы Дырк Мюлер-Тэдэран (Dirk Muller-Thederan) таксама спасылаецца на адказы прасава сакратара міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслава Жарына для Wall Street Journal – «Гэта ажыццяўляецца з мэтай сканфліктаваць Польшчу з хаўруснікамі праз паклёпы на яе».

Прыкладам расійскага дэзынфармацыйнага наступу зʼяўляецца заява прадстаўніка ўлады італьянскага рэгіёну Лацыа аб тым, што польскія мытнікі нібыта перанялі звыш 23 тысяч ахоўных масак, прызначаных для італьянцаў. Так званую «навіну» неадкладна падхапілі інтэрнэт-СМІ

«Польшча раптам апынулася пад струменямі ганьбы, улады краіны абвінавачваюць у адсутнасці суперажывання, у адмове дапамагчы Італіі ў момант найбольшай патрэбы. Польшчу раптам пачалі абвінавачваць у тым, што яна дзеліць Еўропу. Толькі ўсё гэта было няпраўдай», – гаворыць Мюлер-Тэдэран. І хоць польскія дыпламатычныя службы зняпраўдзілі фальшывыя навіны, яны ўжо паспелі распаўсюдзіцца ў шэрагу СМІ.

Іншым прыкладам была інфармацыя, якую паведаміў расійскі сенатар Аляксей Пушкоў, маўляў, Польшча закрыла паветраную прастору для самалётаў, блакуючы дапамогу для Італіі. Гэтыя ілжывыя паведамленні падхапілі нават палітыкі ЕЗ і паўтарылі наратыў аб тым, што Польшча ў сваёй «антырасійскасці» гатовая нанесці шкоду Італіі. Тым часам, паводле звестак польскага Міністэрства замежных спраў, Расія нават не падала заяўку на пералёт, а паветраная прастора над Польшчай заставалася адкрытай. Аднак гэтыя фэйкавыя навіны таксама паляцелі ў свет.

«Прыведзеныя прыклады паказваюць, што была зроблена спроба выкарыстаць пільную інфармацыю пра крызіс, выкліканы каранавірусам, дзеля таго, каб зрабіць паклёп на Польшчу. Гэта адпавядае мадэлі расійскіх прапагандысцкіх кампаніяў, якія абвінавачваюць Польшчу ў дэстабілізацыі Еўропы, правакуюць дыпламатычныя канфлікты», – пераконваў спікер польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын, якога цытавала нямецкае выданне.

dorzeczy.pl/эж