Беларуская Служба

ЗША перададуць Вялікабрытаніі апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх

08.04.2020 13:19
Злучанае Каралеўства папрасіла адправіць 200 гэтых прыладаў, «Мы арганізуем гэта», – запэўніў Трамп.
Donald Trump
Donald TrumpPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, 8 красавіка, што ў бліжэйшыя тыдні ўрад ЗША атрымае 110 тысяч новых апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Амерыканскі лідар сказаў, што Злучанае Каралеўства папрасіла адправіць 200 гэтых прыладаў. «Мы арганізуем гэта», – запэўніў Трамп.

Паводле Белага дома, урад ЗША ў цяперашні час у сваіх запасах мае прыкладна 9 тысяч апаратаў штучнага дыхання. Гэтыя прылады ў бліжэйшы час будуць дастаўлены ў лякарні.

«Я не думаю, што яны нам патрэбныя», – заявіў на прэс-канферэнцыі ў Белым доме Дональд Трамп. «Але мы будзем мець іх на будучыню і зможам дапамагчы іншым дзяржавам, якія маюць адчайную патрэбу ў апаратах штучнага дыхання», – дадаў амерыканскі лідар.

У ЗША налічваецца не менш за дзясятак кампаніяў, якія вырабляюць дадзеныя апараты, у тым ліку адны з найбуйнейшых у свеце ў гэтай галіне. На вытворчасць апаратаў штучнага дыхання, паводле надзвычайнага загаду Дональда Трампа, перайшлі таксама амерыканскія аўтамабільныя канцэрны – General Motors, Ford і Tesla.

У ЗША ад каранавіруса памерла каля 13 тысяч чалавек. Гэты вірус выяўлены амаль у 400 тысяч чалавек.

PAP