Беларуская Служба

Канцлер ФРГ дапускае ўмацаванне Еўропы пасля «каранакрызісу»

28.05.2020 08:29
Паводле яе слоў, пандэмія «перавярнула ўсё да гары нагамі» і паказала, што ключавыя змены патрабуюць кароткатэрміновых рашэнняў з доўгатэрміновымі наступствамі.
Angela Merkel
Angela MerkelPAP/EPA/ANDREAS GORA / POOL

Крызіс, выкліканы пандэмія каранавірусам SARS-CoV-2, стане цэнтральнай тэмай будучага старшынства Нямеччыны ў Радзе Еўрапейскага Звязу. Еўропа здольная выйсці з крызісу больш моцнай, чым была ў момант яго пачатку, заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель у сераду, 27 мая. Паводле яе слоў, пандэмія «перавярнула ўсё да гары нагамі» і паказала, што ключавыя змены патрабуюць кароткатэрміновых рашэнняў з доўгатэрміновымі наступствамі.

У ліку іншых ключавых тэм у час старшынства ФРГ у Радзе ЕЗ – адносіны з Вялікабрытаніяй пасля яе выхаду з Еўразвязу, абарона клімату і палітыка прадстаўлення прытулку ў Еўропе.

Кіраўнік нямецкага ўрада не абышла бокам міжнародныя адносіны. Канцлер Меркель асабліва вылучыла значнасць кантактаў з ЗША, назваўшы іх найважнейшым партнёрам Еўропы. «Трансатлантычныя адносіны з'яўляюцца апорнай нашай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі», – падкрэсліла Меркель. Аднак цяпер «супрацоўніцтва з Амерыкай адбываецца цяжэй, чым нам хацелася бы», дадала палітык.

У праграмным выступе Мэркель згадала і адносіны з Расіяй. Тая, будучы непасрэдным суседам ЕЗ, «стварыла паласу нявырашаных канфліктаў», лічыць канцлер Нямеччыны. Яна нагадала аб анексіі РФ украінскага Крым і падтрымцы Масквой «марыянетачных рэжымаў» у самаабвешчаных рэспубліках на ўсходзе Украіны. Расія «атакуе заходнія дэмакратыі, уключаючы Нямеччыну, гібрыднымі сродкамі», – падкрэсліла Меркель.

Пры гэтым кіраўнік нямецкага ўрада бачыць у старшынства ФРГ у Радзе ЕЗ магчымасць надаць новы імпульс адносінам з Расіяй. Канцлер аднесла да магчымых тэмаў для абмеркавання сітуацыю ў Лівіі і Сірыі, абарону клімату і глабальную ахову здароўя.

Дзяржава-старшыня Рады Еўразвязу абіраецца на шэсць месяцаў. ФРГ, у апошні раз займала гэтую пасаду ў 2007-годзе, 1 ліпеня па ратацыі яна зменіць Харватыю. А з 1 студзеня 2021 года старшынёй Рады ЕЗ стане Партугалія.

Паводле dw.com/эж