Беларуская Служба

Расійскага амбасадара выклікалі ў МЗС Германіі

29.05.2020 11:10
Справа тычыцца хакерскай атакі на Бундэстаг у 2015 годзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства замежных спраў Германіі выклікала пасла Расіі Сяргея Нячаева. Справа тычыцца хакерскай атакі на Бундэстаг у 2015 годзе. Германія абвінавачвае ў злачынстве расійскія службы. Дзяржсакратар нямецкага МЗС Мігель Бергер асудзіў атаку і перадаў расійскаму амбасадару ноту пратэсту.

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Германіі таксама паведаміў расійскаму дыпламату, што Берлін будзе патрабаваць у Брусэлі прымяніць у дачыненні да вінаватых адпаведныя санкцыі ЕС.

Расiйскаму амбасадару паведамілі пра ордэр на арышт, выстаўлены грамадзяніну Расіі Дзмітрыю Бадзіну, якога нямецкія службы падазраюць ва ўдзеле ў кібернетычным нападзе на нямецкі парламент. Германія сцвярджае, што мае доказы, што ён з'яўляецца агентам ГРУ.

Нейкі час таму Ангела Меркель прызнала ў Бундэстагу, што існуюць грунтоўныя доказы ўдзелу Расіі ў кібернападзе на Бундэстаг у 2015 годзе. Заходнія краіны абвінавачваюць Расiю ў рэгулярных кібератаках на іх інфраструктуру.

аз