Беларуская Служба

Літва і Польшча адкрыюць супольную мяжу

05.06.2020 19:02
Аб гэтым сёння дамовіліся прэм’еры абедзвюх краінаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэм'ер-міністр Саўлюс Сквярняліс заявіў, што на наступным тыдні будзе адноўлены свабодны рух людзей паміж Польшчай і краінамі Балтыі. Аб гэтым ён дамовіўся падчас відэаканферэнцыі з кіраўніком польскага ўрада Матэвушам Маравецкім.

У заяве ўрада Літвы гаворыцца, што адкрыццё мяжы „важнае для ўсяго рэгіёну і Еўропы”.

Падчас сённяшніх перамоў прэм'ер-міністры Літвы і Польшчы таксама закраналі іншыя пытанні. Матэвуш Маравецкі падтрымаў Літвы ў рэалізацыі праекта сінхранізацыі электрасетак Прыбалтыкі з Еўропай, а таксама пазіцыю літоўскіх уладаў, якія адмаўляюцца купляць электраэнергію з беларускай АЭС у Астраўцы, што будуецца ў 50 км ад Вільні.

Тэхнічныя пытанні, звязаныя з адкрыццём польска-літоўскай мяжы, павінны быць неадкладна ўзгоднены адпаведнымі дзяржаўнымі ўстановамі.

аз