Беларуская Служба

Першы танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у Клайпеду

06.06.2020 12:08
У Беларусь з Клайпеды сыравіну даставяць чыгункай на НПЗ «Нафтан».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePIXABAY

Танкер з 80 тыс. тон амерыканскай нафты гатунку Bakken для Беларусі прыбыў у Клайпеду. 17 траўня ён выйшаў з порта Бомант у штаце Тэхас. У Беларусь з Клайпеды сыравіну даставяць чыгункай на НПЗ «Нафтан», паведамляе «Еўрарадыё».

Па словах трэйдараў, закупка Беларуссю нафты гатунку Bakken і дастаўка яе праз Клайпеду наўрад ці стане рэгулярнай. Паводле іх, Беларусь купіла гэты прадукт па вельмі добрай цане.

Нафта была набытая неўзабаве пасля таго, як яна таргавалася ў мінусе, але кошты на рынках у Еўропе з тых часоў аднавіліся, што робіць закупкі марскіх нафтавых грузаў менш прывабнымі для Беларусі, паведамляе The New York Times.

Аб пастаўках нафты з ЗША ў Беларусь гаварыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Гэта частка новай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц, якая пачалася пасля праблем з пастаўкамі нафты з Расіі.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар