Беларуская Служба

Еўразвяз падоўжыў санкцыі супраць Расіі

30.06.2020 13:41
Заходнія эксперты ацэньваюць страты расійскай эканомікі ад санкцый у дванаццацізначную суму, гэта значыць у сотні мільярдаў еўра.
Kreml, zdjęcie ilustracyjne.
Kreml, zdjęcie ilustracyjne.dade72/ Shutterstock

Еўрапейскі Звяз падоўжыў яшчэ на шэсць месяцаў – да 31 студзеня 2021 года тэрмін дзеяння эканамічных санкцыяў супраць Расіі. Пра гэта Рада Еўразвяза паведаміла ў панядзелак, 29 чэрвеня, абгрунтаваўшы гэты крок тым, што ў мірным працэсе на ўсходзе Украіны па-ранейшаму не назіраецца прагрэсу.

Адпаведнае рашэнне было прынята на саміце Еўрапейскага Звязу, але павінна было атрымаць зацвярджэнне Рады ЕЗ.

Санкцыі накіраваны супраць фінансавага, энергетычнага і абароннага сектараў расійскай гаспадаркі, а таксама супраць тавараў падвойнага прызначэння.

Першапачаткова санкцыі ЕЗ былі ўведзеныя 31 ліпеня 2014 года на адзін год у адказ на дзеянні Расеі па дэстабілізацыі становішча ва Украіне і ўзмоцнены ў верасні 2014 года.

Еўрапейскія санкцыі абмяжоўваюць доступ пяці буйных пераважна дзяржаўных расійскіх фінансавых інстытутаў, а таксама трох буйных энергетычных і трох абаронных кампаніяў да рынкаў першаснага і другаснага капіталу ў ЕЗ, забараняюць экспарт ды імпарт узбраенняў, а таксама экспарт тавараў падвойнага прызначэння для выкарыстання ў Расіі ў ваенных мэтах і абмяжоўваюць доступ РФ да некаторых тэхналогіяў і паслуг, якія могуць быць выкарыстаны для вытворчасці і перапрацоўкі нафты.

Паводле дадзеных еўрапейскіх дыпламатаў, заходнія эксперты ацэньваюць страты расійскай эканомікі ад санкцый у дванаццацізначную суму, гэта значыць у сотні мільярдаў еўра.

dw.com/эж