Беларуская Служба

Турыстычны крызіс завітаў у Рым

30.06.2020 17:12
Толькі 20% гатэляў адкрытыя, у сталіцы Італіі дэфіцыт турыстаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/MASSIMO PERCOSSI Dostawca: PAP/EPA.

Турыстычны сектар Рыму ўжо страціў 9 мільярдаў еўра з-за недахопу турыстаў, асабліва з-за мяжы. Больш за 80 адсоткаў гатэляў па-ранейшаму зачыненыя.

У ліпені мінулага года Рым наведала мільён замежных турыстаў. Сёлета іх будзе максімум 180 000. Нягледзячы на прапанаваныя скідкі і рэкламныя кампаніі, шматлікія італьянскія турысты, якія традыцыйна праводзяць летнія месяцы на беразе мора, не завітаюць у Рым. Гэта моцна ўдарыць на гастраноміі.

Больш за тое, толькі 40 працэнтаў італьянцаў плануюць паехаць у адпачынак гэтым летам. Менавіта таму з больш чым тысячы рымскіх гатэляў адчыніліся толькі 177. Сітуацыя не зменіцца ў жніўні.

Адсутнасць багатых турыстаў з ЗША і Азіі моцна адчуваецца ў дарагіх буціках і рэстаранах. Увогуле турыстычны крызіс закранае 20 адсоткаў усіх работнікаў гораду, якія прама ці ўскосна звязаныя з гэтым сектарам, уключна з таксістамі ды гідамі.

ПР/юл