Беларуская Служба

Радыё з-над Віліі святкуе 28-годдзе

01.07.2020 11:26
Свае перадачы польскамоўная радыёстанцыя накіроўвае ў першую чаргу да палякаў, якія жывуць у Літве. 
 -   28-
Радыё з-над Віліі святкуе 28-годдзефота: Radio znad Wilii

1 ліпеня 1992 году працу распачала адзіная польская радыёстанцыя ў Літве – Радыё з-над Віліі. Сёння таксама святкуе адзіная польская газета ў гэтай краіне – «Віленскі кур’ер», якія выходзіць у друк ужо 67 гадоў.

Свае перадачы Радыё з-над Віліі накіроўвае ў першую чаргу да палякаў, якія жывуць у Літве. У эфіры гучаць тэматычныя перадачы, выпускі навін і польская музыка. Гасцямі студыі з’яўляюцца польскія і літоўскія палітыкі. На хвалі Радыё з-над Віліі транслююцца таксама перадачы Польскага радыё для замежжа на польскай і беларуская мовах, а таксама навіны Інфармацыйнага радыё агенцтва.

У Радыё з-над Віліі падкрэсліваюць, што яны важная крыніца інфармацыі для палякаў з Віленшчыны. –Гэта штодзённы кантакт з інфармацыяй і культурніцкімі падзеямі. Часта гэта адзіная крыніца інфармацыі, бо газету не кожны купіць, а радыё могуць уключыць усе, – гаворыць журналістка Барбара Харытон.

Радыё з-над Віліі і «Віленскі кур’ер» інфармуюць пра жыццё польскай нацменшасці ў Літве і перадаюць інфармацыю пра падзеі ў Польшчы. Таксама ў Літве працуе некалькі польскіх інфармацыйных парталаў, а з мінулага году працуе тэлеканал TVP Wilno.

ав