Беларуская Служба

Эрдаган: Выключэнне Турцыі з еўразвязаўскага спісу бяспечных краін – палітычнае рашэнне

01.07.2020 16:14
Турцыя не трапіла ў спіс краін, для якіх межы ЕЗ адчыненыя.
ТурцыяPAP/EPA/SEDAT SUNA

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвінаваціў ЕЗ у тым, што яго дзейнасць у дачыненні да Анкары, звязаная з каранавірусам, была матываваная палітычна. Турцыя не трапіла ў спіс краін, для якіх межы ЕЗ адчыненыя.

У чэрвені Турцыя адчыніла свае межы для турыстаў з часткі краін Еўропы і аднавіла авіярэйсы. Прапанова аднаўлення рэйсаў была агучаная таксама Польшчы, але да гэтага часу паразуменне ў гэтай справе не заключанае.

Дагэтуль у Турцыі выяўлена 199,9 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, з якіх 5131 закончыўся смяротным зыходам. Колькасць новых інфекцый у апошнім часе становіцца меншай. У аўторак паведамлялася пра 293 выпадкі заражэння ў суткі.

ав