Беларуская Служба

Расійская апазіцыя: Вынікі апытання былі фальсіфікаваныя

02.07.2020 11:01
У Расіі працягваецца падлік галасоў пасля завершанага ўчора ўвечары апытання па справе змены Канстытуцыі.
i i      .
Расiйская апазiцыя пратэстуе супраць унясення паправак у Канстытуцыю. PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

У Расіі працягваецца падлік галасоў пасля завершанага ўчора ўвечары апытання па справе змены Канстытуцыі. Паводле афіцыйных дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, пры яўцы ў 65 працэнтаў ажно 78 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі за прыняццё паправак.

У сваю чаргу паводле незалежных арганізацый, якія назіралі за апытаннем і актывістаў апазіцыі, вынік галасавання быў фальсіфікаваны.

Расiйская апазiцыя пратэстуе супраць паправак у Канстытуцыю. Пра гэта распавялі актывісты апазіцыі, якія пасля закрыцця выбарчых участкаў выйшлі на вуліцы Масквы.

- Мы вяртаемся да аўтарытарнай дыктатуры. Наша краіна выходзіць з-пад юрысдыкцыі міжнароднага права. Дадаткова агрэсіўная знешняя палітыка краіны можа прывесці да катастрофы.

Паводле сацыялагічных даследаванняў, праведзеных да і падчас галасавання, большасць расейцаў крытычна ставіцца да папраўкі, якая гарантуе Уладзіміру Пуціну магчымасць ажыццяўляць уладу ў краіне да 2036 года.

аз