Беларуская Служба

У Літве абвясцілі фотаконкурс „Адпачынак у Польшчы”

02.07.2020 13:12
У яго рамках літоўцы могуць дасылаць здымкі, зробленыя падчас адпачынку ў Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Shutterbug75/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ужо трэці раз у Літве быў абвешчаны конкурс пад загалоўкам „Адпачынак у Польшчы”. У яго рамках літоўцы могуць дасылаць здымкі, зробленыя падчас вакацыяў у Польшчы. У мінулых гадах на конкурс былі дасланыя некалькі соцень фотаздымкаў.

Арганізатарам з'яўляюцца Польскі інстытут у Вільні і Польская турыстычная арганізацыя. Конкурс праводзіцца ў сацыяльных сетках, а ўсе фотаздымкі будуць апублікаваныя восенню, кажа Анджэй Кіруліс з Польскага інстытута ў Вільні.

- Кожны, хто жыве ў Літве, можа прыняць удзел у конкурсе. У гэтым годзе з-за пандэмічнай пагрозы можна таксама даслаць фатаграфіі з папярэдніх паездак у Польшчу.

Гаворка ідзе пра папулярызацыю Польшчы сярод літоўцаў.

Фотаздымкі будзе ацэньваць журы, у склад якога ўвойдуць прафесійныя фатографы. Галоўны прыз - паездка ў Гданьск. У мінулым годзе перамог здымак, зроблены каля галоўнай плошчы ў Кракаве.

аз