Беларуская Служба

Папа Францішак накіраваў спачуванні Бенедыкту XVI

02.07.2020 15:01
Учора брат Бенедыктa XVI Георг Ратцынгер памёр ва ўзросце 96 гадоў.
  XV           2007 .
Папа Бенедыкт XVІ і яго брат Георг Ратцынгер падчас канцэрту ў Ватыкане ў 2007 годзе.PAP/EPA/GIUSEPPE GIGLIA

Папа Францішак накіраваў спачуванні былому папу Бенедыкту XVI ў сувязі са смерцю брата. Змест ліста апублікаваля прэс-служба Ватыкана. Сьвяты Айцец запэўніў пра сваю малітву за памерлага.

Георг Ратцынгер быў на тры гады старэйшы за свайго брата. У 1951 годзе яны разам былі пасвечаны ў святарскі стан.

Два тыдні таму Бенедыкт XVI у суправаджэнні свайго сакратара і медыкаў адправіўся ў Германію, каб наведаць свайго цяжка хворага брата ў Рэгенсбургу.

Учора Георг Ратцынгер памёр ва ўзросце 96 гадоў.

аз