Беларуская Служба

Венгрыя выступае супраць адкрыцця межаў для краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ

02.07.2020 17:42
Пазаўчора Еўрапейскі Звяз апублікаваў спіс краін, якія лічацца бяспечнымі з пункту гледжання эпідэміі.
Президент Венгрии Виктор Орбан Foto: EPA/Tamas Kovacs HUNGARY OUT

Грамадзяне гэтых краін з учорашняга дня могуць свабодна ўязджаць у ЕЗ. Еўрапейскія палітыкі, кажуць, што адкрыццё межаў для грамадзян трэціх краін павінна падтрымаць транспарт і турыстычную галіну ў Еўропе.

Прэмʼер-міністр Венгрыі Орбан заявіў у сваёй заяве, размешчанай у Фэйсбуку, што Венгрыя не падтрымлівае падобныя дзеянні, таму што гэта пагражае бяспецы краіны.

Віктар Орбан паведаміў, што Венгрыя адкрые межы толькі для сербскіх грамадзян. Гэтая краіна адзіная паўднёвая суседка Венгрыі, якая не належыць да ЕЗ. У Сербіі жыве вялікая венгерская меншасць. Для замежнікаў, якія едуць праз Венгрыю ў іншыя краіны ЕЗ, прэмʼер-міністр Орбан абяцаў аднавіць спецыяльны гуманітарны калідор.

Гэта рашэнне выкарыстоўвалася Венгрыяй у папярэднія месяцы, калі ў Еўропе нарастала першая хваля захворванняў на COVID-19.

Таксама Італія адклікала сваю падтрымку для прапановы ЕЗ. Улады Рыма абвясцілі, што каранцін абавязковы для грамадзян усіх краін, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону.

юл