Беларуская Служба

У Расіі ладзяць пікеты ў падтрымку журналісткі Святланы Пракоп'евай

05.07.2020 14:45
На думку пракуратуры, журналістка апраўдвала тэрарызм і павінна быць пазбаўлена волі на шэсць гадоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

У Пскове, Маскве і Санкт-Пецярбургу незалежныя журналісты ладзяць пікеты ў абарону журналісткі Святланы Пракоп’евай. Жанчыну вінавацяць у апраўданні тэрарызму. Пракуратура патрабуе 6 гадоў пазбаўлення волі. Заўтра Пскоўскі суд абвесціць прысуд. Незалежныя журналісты, праваабаронцы і апазіцыйныя палітыкі абвясцілі пікет каля будынку суду ў Пскове.

Пецярбургскі дэпутат ад апазіцыйнай партыі «Яблоко» Барыс Вішнеўскі напісаў у блогу «Рэха Масквы», што абвінавачванне пракуратуры ў дачыненні да журналіста парушае канстытуцыйныя свабоды: слова і поглядаў. Палітык папярэджвае, што асуджэнне Святланы Пракоп’евай створыць небяспечны прэцэдэнт, які дазволіць праваахоўным органам саджаць людзей на падставе «хлуслівых меркаванняў экспертаў, паслухмяных уладзе». Барыс Вішнеўскі заклікаў расійскіх журналістаў і інтэлектуалаў сумесна прадухіліць «небяспечны прысуд».

У 2018 годзе Святлана Пракоп’ева, пішучы на замахі, якія здзейсніў 17-гадовы хлопец, які ўзарваў выбуховую прыладу ў штабе архангельскай ФСБ, заявіла, што тэрарыст мог дзейнічаць пад уздзеяннем магутных эмоцый, выкліканых палітычнымі рэпрэсіямі. На думку пракуратуры, журналістка апраўдвала такім чынам тэрарызм і павінна быць пазбаўлена волі на шэсць гадоў.

ІАР ПР/нг