Беларуская Служба

Літва заблакавала трансляцыю пяці пракрамлёўскіх тэлеканалаў

09.07.2020 08:32
Раней падобнае рашэнне ў дачыненні да тэлеканалаў RT прыняла суседняя Латвія.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва вырашыла заблакаваць трансляцыю на сваёй тэрыторыі пяці пракрамлёўскіх тэлеканалаў RT, раней вядомых як Russia Today. Падобнае рашэнне прыняла таксама суседняя Латвія.

Літоўская камісія па радыё і тэлебачанні прыняла рашэнне прыпыніць вяшчанне сеткі каналаў RT з-за таго, што іх уладальнікам з'яўляецца ахоплены санкцыямі ЕС Дзмітрый Кіселёў. Рашэнне літоўскіх уладаў уступае ў сілу сёння.

Падобнае рашэнне на мінулым тыдні прыняла суседняя Латвія.  Латышы паяснілі, што пракрамлёўскія тэлеканалы ў сваіх перадачах сістэматычна паказваюць іх краіну ў адмоўным святле. Тамтэйшы Савет па электронных сродках масавай інфармацыі таксама аб’яцаў паведаміць аб сваім рашэнні іншым краінам-членам ЕС, каб абмежаваць распаўсюджванне прарасейскай прапаганды на Старым кантыненце.

Нагадваем, RT вяшчае на некалькіх мовах, у тым ліку англійскай, іспанскай і арабскай.

аз