Беларуская Служба

Еўрапарламент ухваліў некарысны для Польшчы дарожны пакет

09.07.2020 12:25
Усе папраўкі ў пакет, аўтарства польскіх еўрадэпутатаў, былі адхіленыя Еўрапарламентам.  
.
Грузавікі.Photo: hpgruesen/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нягледзячы на супраціў, між іншым, польскіх дэпутатаў Еўрапарламент ухваліў гэтак званы дарожны пакет.

Хоць правілы па ўзмацненні жорсткасці правілаў у міжнародным транспарце, датычныя, між іншым, зарплатаў і працы кіроўцаў, негатыўна ацанілі таксама іншыя краіны, але гэта Польшча адчуе змены ў найбольшай ступені, паколькі мае самы вялікі транспартны парк ва ўсім Еўрапейскім Саюзе.

Праціўнікі прынятых сёння рашэнняў падкрэсліваюць, што пакет у такой форме прывядзе да павелічэння выдаткаў і бюракратычных патрабаванняў, з чым малыя і сярэднія транспартныя кампаніі не справяцца.

Усе папраўкі ў дарожны пакет, аўтарства польскіх еўрадэпутатаў, былі адхіленыя Еўрапарламентам. Не дапамог саюз, які па гэтай справе заключылі Польшча, Венгрыя, Літва, Латвія, Румынія, Балгарыя, а таксама Мальта і Кіпр.

аз