Беларуская Служба

Расія плануе ўзнавіць авіяспалучэнні з 13-цю краінамі, у тым ліку з Польшчай

10.07.2020 11:15
У спісе краін, куды пачнуць лятаць самалёты з Расіі, няма Беларусі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Eduard Goricev

Як стала вядома з паведамлення расійскіх незалежных СМІ, Расія плануе ўзнавіць авіяцыйныя спалучэнні з 13-цю краінамі, у тым ліку з Польшчай. Па інфармацыі парталу «Медуза», Федэральнае агенцтва фітасанітарнага нагляду перадало ў Міністэрства транспарту адпаведныя рэкамендацыі. Агенцтва РБК падкрэслівае, што пакуль што невядомая канкрэтная дата ўзнаўлення авіяспалучэнняў.

Дакумент, у якім названыя 13 краін, з якімі Расія можа ўзнавіць авіяцыйны рух, атрымала таксама Федэральнае агенцтва кантролю авіяруху. Акрамя Польшчы, у дакуменце названыя Брытанія, Венгрыя, Германія, Данія, Італія, Галандыя, Нарвегія, Фінляндыя, Манголія, В’етнам і Шры-Ланка.

Радыё «Свабода» звяртае ўвагу на тое, што ў гэтым спісе няма краін, грамадзяне якіх працуюць у Расіі і хацелі б мець магчымасць рэгулярна лятаць дадому. «Свабода» нагадвае, што гэта Арменія, Азербайджан, Беларусь, Таджыкістан, Кыргызстан і Узбекістан. Няма таксама сярод дзяржаваў, куды пачнуць лятаць самалёты з Расіі, папулярных летніх курортаў, скажам, Егіпту, Турцыі ды Тайланду.

Авіяцыйны рух быў перакрыты або значна абмежаваны ў выніку пандэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Ілюстрацыйны здымак - паасобныя краіны паступова вяртаюць авіярух.

ІАР ПР/нг