Беларуская Служба

СААЗ стварыла незалежную камісію для вывучэння дзейнасці арганізацыі на пачатку пандэміі каранавіруса

10.07.2020 13:24
Гэта адказ на крытыку арганізацыі з боку амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа.
Ілюстрацыйны здымакPixabay.com/MiroslavaChrienova/CC0 Creative Commons

Сусветная арганізацыя аховы здароўя стварыла незалежную камісію для вывучэння дзейнасці арганізацыі на пачатку пандэміі каранавіруса. Узначаліла камісію былая прэм'ер-міністр Новай Зеландыі. Рашэнне больш чым 190 краін-членаў СААЗ – гэта адказ на крытыку арганізацыі з боку амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа.

Камісія, прызначаная СААЗ, павінна прааналізаваць як дзейнасць самой арганізацыі, так і ўрадаў асобных краін свету. «Час паразважаць, паглядзець на свет, у якім мы жывем, і знайсці спосаб умацаваць супрацоўніцтва. Мы павінны працаваць разам, каб выратаваць чалавечыя жыцці і ўзяць пад кантроль пандэмію», – адзначыў кіраўнік СААЗ Тэдрос Адханом Гебрэйесус.

Былая прэмʼер-міністр Новай Зеландыі Хелен Кларк стала кіраўніком камісіі. Яна лічыць, што пачатковая рэакцыя свету на пандэмію была неэфектыўнай, а гэта пагражае далейшымі эканамічнымі і сацыяльнымі крызісамі.

ІАР ПР/нг