Беларуская Служба

Бразілія забароніць спальваць лясы Амазоніі цягам 120 дзён

10.07.2020 15:10
У чэрвені колькасць пажараў павялічылася на адну пятую ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Filipe Frazao/Shutterstock.com

Цягам бліжэйшых некалькіх дзён федэральны ўрад Бразіліі апублікуе ўказ, які забараняе спальваць усе віды лясоў Амазоніі цягам наступных 120 дзён. Гэта адказ на крытыку дзелавога сектара, як унутранага, так і замежнага ў дачыненні да экалагічнай палітыкі Бразіліі.

Інфармацыя пра ўказ урад прадставіў інвестарам падчас відэаканферэнцыі. Гэта павінна стаць адной з мер па зніжэнні ціску інвестараў, якія пагражаюць забраць рэсурсы з Бразіліі, калі экалагічная сітуацыя не зменіцца.

Указ таксама з'яўляецца вынікам ціску з боку бізнес-групы, што складаецца з прадстаўнікоў буйных бразільскіх і замежных кампаніяў, якія папрасілі віцэ-прэзідэнта Бразіліі прыняць меры для спынення высечкі лясоў. Управы 38 кампаніяў занепакоены негатыўнымі наступствамі экалагічнай палітыкі прэзідэнта Жаіра Балсанару. У чэрвені колькасць пажараў у бразільскай Амазоніі павялічылася на адну пятую ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года і дасягнула самага высокага ўзроўню за 13 гадоў.

ІАР ПР/нг