Беларуская Служба

Беларусы Швейцарыі выйшлі на «ланцуг салідарнасці» ў Берне

11.07.2020 16:59
Удзельнікі акцыі ў Берне заклікалі вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі і правесці сумленныя выбары.
Беларусы Швейцарыі выйшлі на «ланцуг салідарнасці» ў Бернефота: БСДП (Грамада)

Увечары 10 ліпеня ў швейцарскім Берне прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю, на якую выйшлі паўсотні чалавек, расказалі Радыё «Свабода» ў БСДП (Грамада). Акцыю зладзіў актывіст «Грамады» Аляксей Мілюкоў, які быў зняволены ў Беларусі на тры гады за «маральную і фізічную шкоду супрацоўніку ДАІ».

Удзельнікі акцыі ў Берне заклікалі вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі і правесці сумленныя выбары.

На акцыі, у прыватнасці, падпісалі паштоўкі для палітвязняў, «каб карная сістэма Беларусі ўбачыла, што ўвесь свет ведае пра дыктатуру ў Беларусі і што ніводзін беларус не кіне ў бядзе свой народ».

вс