Беларуская Служба

Дональд Трамп павіншаваў Анджэя Дуду з перамогай

14.07.2020 13:12
Амерыканскі лідар выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва з польскім прэзідэнтам, сярод іншых у эканамічных і ваенных пытаннях.
 .      2020 .
Візіт А.Дуды ў Белы дом у чэрвені 2020 г.AP/Associated Press/East News

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павіншаваў прэзідэнта Анджэя Дуду з перамогай на другім туры выбараў. Амерыканскі лідар выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва з польскім прэзідэнтам, сярод іншых у эканамічных і ваенных пытаннях.

«Я віншую свайго сябра-прэзідэнта Анджэя Дуду за яго гістарычнае пераабранне», – напісаў Дональд Трамп у Twitter.

Паведамляючы пра вынікі выбараў у Польшчы, амерыканскія СМІ вызначаюць прэзідэнта Анджэя Дуду як «саюзніка Трампа». Сам амерыканскі прэзідэнт падчас нядаўняга візіту польскага лідара ў Белы дом публічна выказаў надзею, што ён пераможа ў барацьбе за перавыбары. На пытанне, ці запрашэнне Дуды ў Белы дом напярэдадні выбараў у Польшчы было праявай падтрымкі для свайго госця, Дональд Трамп адказаў, што прэзідэнту Анджэю Дудзе не патрэбна яго дапамога.

яс