Беларуская Служба

Багатыя краіны зарэзервавалі вакцыны ад SARS-CoV-2

03.08.2020 11:24
Еўракамісія дамовілася з фармацэўтычнай кампаніяй аб куплі патэнцыйнай вакцыны для ўсіх членскіх краін ЕС.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneImage by fernando zhiminaicela from Pixabay

Значная колькасць доз вакцын ад каранавіруса ўжо зарэзерваваная багатымі краінамі. Пры гэтым колькасць здзелак будзе расці, паведамляе Bloomberg.

CША, Вялікабрытанія, Японія і краіны Еўрасаюза дамовіліся аб закупцы 1,3 млрд доз вакцыны ад каранавіруса, якая яшчэ не існуе і над стварэннем якой вядуцца працы.

ЗША і Вялікабрытанія падпісалі пагадненне з канцэрнамі Sanofi і GlaxoSmithKline, а Японія – з фірмай Pfizer. Еўрасаюз таксама падпісаў кантракт, хоць назва фармацэўтычнага канцэрну не паведамляецца.

Эксперты зазначаюць, што бяднейшыя краіны атрымаюць прышчэпку ў другой чарговасці, паколькі спачатку вакцына трапіць у багатыя краіны, якія яе зарэзервавалі.

Падкрэсліваецца, што Еўракамісія дамовілася з фармацэўтычнай кампаніяй аб куплі патэнцыйнай вакцыны для ўсіх членскіх краін ЕС.

вс