Беларуская Служба

Былы кароль Іспаніі адправіўся ў эміграцыю

04.08.2020 12:25
Былы манарх запэўніў, што заўсёды імкнуўся як мага лепш выконваць свае абавязкі на троне, і сваё рашэнне пакінуць краіну «прыняў са спакоем».
Juan Carlos I
Juan Carlos Ishutterstock/Gil Corzo

Былы кароль Іспаніі Хуан Карлас Бурбон абвясціў, што мае намер пакінуць краіну, каб не нашкодзіць манархіі і становішчу свайго сына караля Філіпа VI. Сваю пазіцыю былы манарх, якога падазраюць у карупцыі, выклаў у лісце, перададзеным яго пераемнікуБылы лідар Іспаніі з'ехаў у Дамініканскую Рэспубліку. Хуан Карлас Бурбон толькі запэўніў, што будзе ў распараджэнні пракурораў.

Бацька іспанскага караля пісаў, што рашэнне пакінуць краіну звязана з «грамадскімі наступствамі», якія тычацца падзей яго асабістага жыцці. Былы манарх запэўніў, што заўсёды імкнуўся як мага лепш выконваць свае абавязкі на троне, і сваё рашэнне пакінуць краіну «прыняў са спакоем».

У апошнія тыдні іспанская прэса шырока асвятляла тэму абвінавачванняў у карупцыі ў дачыненні да былога караля, нагадваючы, што 8 чэрвеня Вярхоўны суд Іспаніі абвясціў аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць Хуана Карласа. Ён падазраецца ў датычнасці да карупцыі пры ўдзеле кансорцыума 12 іспанскіх кампаній у тэндары на будаўніцтва хуткаснай чыгункі AVE у Саудаўскай Аравіі. Мяркуецца, што пасля таго, як кантракт выйграла адна з іспанскіх кампаній, Хуан Карлас таемна перавёў невядомую на дадзены момант суму грошай на свой рахунак у Швейцарыі.

У канцы траўня мінулага года Хуан Карлас абвясціў, што сыходзіць з грамадскага жыцця, што адбылося падчас святкавання пятай гадавіны адрачэння іспанскага манарха. Пасля 39 гадоў кіравання Іспаніяй Хуан Карлас Бурбон сышоў у адстаўку 2 чэрвеня 2014 года. Краіну ўзначаліў 46-гадовы сын Філіп VI.

Хуан Карлас нарадзіўся ў 1938 годзе ў Рыме, падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У Іспанію ён прыбыў праз дзесяць гадоў. У 1975 годзе, праз два дні пасля смерці генерала Франсіска Франка, ён узышоў на трон, што азначала аднаўленне манархіі ў краіне і дэмакратызацыю грамадска-палітычнага ладу.

PAP/IAR/эж