Беларуская Служба

Урад Аргенціны дамовіўся аб спісанні дзярждоўгу

04.08.2020 13:29
Гаворка ішла аб рэструктурызацыі даўгоў аб'ёмам 65 мільярдаў долараў.
.
.PAP/EPA/Juan Ignacio Roncoroni

Улады Аргенціны дамовіліся з крэдыторамі аб рэструктурызацыі запазычанасці. Значная частка дзяржаўнага доўгу пры гэтым была спісана, паведаміла ў аўторак, 4 жніўня, Міністэрства эканомікі ў Буэнас-Айрэсе. Па дадзеных ведамства, пагадненне было дасягнутая з трыма групамі крэдытораў. Яго дэталі пакуль не агучваюцца.

Раней паведамлялася, што перамовы з крэдыторамі аргенцінскага ўрада, сярод якіх, у прыватнасці, былі кампаніі па кіраванні актывамі BlackRock і Ashmore, зайшлі ў тупік. Пры гэтым гаворка ішла аб рэструктурызацыі даўгоў аб'ёмам 65 мільярдаў долараў. Міжнародны валютны фонд (МВФ) называў магчымае спісанне запазычанасці Аргентыне непрымальным.

Агульны абʼём запазычанасці Аргенціны на канец 2019 года складаў 323 мільярды долараў. Сёлета 23 траўня гэта лацінаамерыканскай краіна апынулася ў стане тэхнічнага дэфолту.Сёлетні дэфолт стаў дзявятым у гісторыі Аргенціны.

эж