Беларуская Служба

«Аэрафлот» адмяніў рэйсы ў больш за 80 гарадоў свету

06.08.2020 11:32
З-за закрытых межаў Варшаву таксама выключылі са спіса рэйсаў.
Расійская авіякампанія «Аэрафлот»xusenru/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расiйская авіякампанія «Аэрафлот» адмяніла рэйсы ў больш чым 80 гарадоў свету, паведамляе агенцтва РИА Новости. З-за закрытых межаў Варшаву таксама выключылі са спіса рэйсаў.

Паводле расійскіх СМІ, «Аэрафлот» спадзяваўся адкрыць паветраную прастору ў жніўні і наладзіць двухбаковую сувязь, у тым ліку і з Варшавай.

Тым часам, да 31 жніўня не будуць ажыццяўляцца міжнародныя рэйсы ў больш за 80 гарадоў свету. Як стала вядома Польскаму радыё, расейскія ўлады вядуць перамовы па гэтым пытанні з Польшчай, Чэхіяй, Францыяй, Германіяй і некалькімі дзясяткамі іншых краін. У чэрвені Польшча ўжо была ў расійскім спісе так званых прыярытэтных кірункаў.

Урад Расіі паведаміў, што пры адкрыцці межаў ён будзе кіравацца прынцыпам узаемнасці.

аз