Беларуская Служба

Facebook выдаліў з сайта пост прэзідэнта ЗША

06.08.2020 12:21
Паводле сацсеткі, прэзідэнцкі пост парушаў палітыку Facebook па барацьбе з дэзынфармацыяй.
Дональд Трамп PAP/EPA/Chris Kleponis / POOL

Facebook выдаліў з сайта пост, змешчаны прэзідэнтам ЗША. Дональд Трамп напісаў у ім, што ў дзяцей „амаль поўны імунітэт” ад каранавіруснай інфекцыі. Такім чынам, лідар ЗША абгрунтаваў рашэнне, што дзеці павінны вярнуцца ў школу.

Прадстаўнік сацсеткі Эндзі Стоўн, паясніў, што тэкст утрымліваў ілжывыя сцвярджэнні, што, быццам бы, у нейкай групы людзей імунітэт ад каранавіруса. Гэта, паводле яго, парушэнне палітыкі сацсеткі па барацьбе з дэзынфармацыяй.

Пост пра імунітэту дзяцей ад каракавіруса таксама быў размешчаны на Твітары прэзідэнта ЗША.

аз