Беларуская Служба

Літва будзе патрабаваць санкцый ЕС у дачыненні да ўлад Беларусі

12.08.2020 15:29
Кіраўнік МЗС Літвы лічыць, што членскім краінам еўрасупольнасці неабходна выпрацаваць агульнаеўрапейскую пазіцыю па Беларусі.
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjne
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjneAlbertus teolog/Wikipedia

Вільнюс будзе патрабаваць, каб Еўрапейскі Саюз увёў санкцыі адносна прадстаўнікоў уладаў Беларусі, якія адказныя за фальсіфікацыю вынікаў выбараў і прымяненне насілля супраць удзельнікаў пратэсту. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства сказаў, што пытанне будзе абмяркоўвацца на нарадзе Рады замежных спраў ЕС у пятніцу. Лінкявічус лічыць, што членскім краінам еўрасупольнасці неабходна выпрацаваць агульнаеўрапейскую пазіцыю па Беларусі.

Учора Лінаc Лінкявічус паведаміў, што Святлана Ціханоўская пакінула Беларусь і выехала ў Літву, дзе знаходзіцца ў бяспецы.

вс