Беларуская Служба

ЗША і Еўразвяз выпрацуюць супольны адказ на рэпрэсіі ў Беларусі

13.08.2020 11:07
Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў не хаваў, што амерыканскі бок «неверагодна моцна расчараваны ходам выбараў у Беларусі».
Дзеянні сілавікоў падчас мірных пратэстаў у БеларусіPAP/EPA/STR

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа ў сераду, 12 жніўня асудзіў непрапарцыйнае выкарыстанне сілы супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі. Амерыканскі палітык абвясціў, што ЗША, па ўзгадненні з партнёрамі ў Еўропе, будуць працаваць над рэакцыяй на рэпрэсіі:

-Мы хочам, каб усё гэта скончылася пазітыўна для беларускай нацыі. Мы прымем неабходныя крокі, каб гэта адбылося.

Пампеа таксама адзначыў, што Белы дом яшчэ не вызначыў канчатковую рэакцыю на падзеі ў Беларусі. Аднак дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў не хаваў, што амерыканскі бок «неверагодна моцна расчараваны ходам выбараў у Беларусі», якія, на яго думку, павінны былі быць больш «свабоднымі і сумленнымі».

PAP/эж