Беларуская Служба

Польшча дапамагае ахвярам паводак ва Усходняй Афрыцы

13.08.2020 14:54
«Польская гуманітарная акцыя» сцвярджае, што ў Паўднёвым Судане і ў Самалі ў выніку паводкі свае дамы былі вымушаныя пакінуць каля паўмільёна чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Martchan

Дабрачынныя арганізацыя «Польская гуманітарная акцыя» распачне збор сродкаў дзеля дапамогі пацярпелым ад паводка на ўсходзе Афрыкі. На працягу некалькіх тыдняў доўгія  залевы прайшліся па самых бедных краінах рэгіёну: Самалі і Паўднёвым Судане.

Ліўні разбурылі многія дарогі і адрэзалі ад свету тысячы чалавек. Вада затапіла сельскагаспадарчыя ўгоддзі, а паводкі атруцілі крыніцы чыстай вады, прыдатнай для піцця. Гэта азначае, што многія жыхары сутыкнуліся з голадам, таму што яны страцілі доступ да ежы і вады.

«Польская гуманітарная акцыя» сцвярджае, што ў Паўднёвым Судане і ў Самалі ў выніку паводкі свае дамы былі вымушаныя пакінуць каля паўмільёна чалавек. Прадстаўнік дабрачыннай арганізацыі Гелена Краеўска падкрэслівае, што  «Польская гуманітарная акцыя» спрабуе дапамагчы пацярпелым:

-Нашы каманды працуюць на месцах, яны дапамагаюць мясцовы перажыць першы самы цяжкі перыяд пасля паводкі. Мы перадаем ім маскітныя сеткі, таблеткі для ачышчэння вады, элементарныя будаўнічыя матэрыялы, каб яны маглі ўладкаваць часовы прытулак.

У апошнія гады праз Усходнюю Афрыку ўсё часцей праходзяць моцныя паводкі або засухі. Яны спрыяюць голаду і павялічваюць узровень беднасці ў гэтым рэгіёне.

IAR/эж